Tatsyana Budovich’s biography, net worth, fact, career, awards and life story

A.K.A. Tatyana Budovich, Tatsyana Baradulya
Is Comedian 
Critic 
Poet 
Literary critic 
Parodist 
From Belarus 
Type Humor 
Literature 
Gender female
Birth 12 January 1977, Minsk
Age: 43 years

Таццяна Будовіч (сапр.: Таццяна Васільеўна Барадуля нар. 12 студзеня 1977, Мінск) — беларуская паэтэса, літаратурны крытык, парадыст.

Біяграфія

Скончыла школу № 154 у 1994 годзе. У 1998 г. скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт». У 2005 г. завочна скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў філіяле музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, цяпер — навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча.

Мае 3-ці спартыўны разрад па альпінізму і парашутным спорце.

Замужам. Гадуе двух сыноў.

Творчасць

Першая вершаваная публікацыя з’явілася ў 1995 г. у часопісе «Першацвет». Падборкі яе вершаў друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Бярозка», газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Наша ніва» і інш. У 2002 г. у выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшла яе кніга паэзіі «Дуэль паглядаў». Літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі неаднаразова друкаваліся ў газеце «Новы час» (дадатак «Літаратурная Беларусь»). Зрэдку піша і друкуе пародыі (пад псеўданімам Тадора Шпілька) на сучасных беларускіх паэтаў. Вершы Таццяны Будовіч тонка пачуццёвыя, вытанчаныя, а часам і філасафічныя, (сама)іранічныя, у іх нярэдка гучыць голас сур’ёзнага перажывання, адчуваецца ўсведамленне стваральнага і разбуральнага патэнцыялу кахання.

Бібліяграфія

  • Будовіч Т. В. Дуэль паглядаў: кніга вершаў. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2002. — 49 с.

Зноскі

Спасылкі

  • Будовіч Таццяна // Саюз беларускіх пісьменнікаў: афіцыйны сайт. — Эл. рэсурс: http://www.lit-bel.org/by/friends/b/181.html
  • * Будовіч-Барадуля Таццяна // Творы ў Беларускай Інтэрнэт-бібліятэцы «Камунікат». — Эл. рэсурс: http://kamunikat.org/Budovicz_Tacciana.html
You May Also Like