| Intro | científica bielorrusa |
| A.K.A. | Swjatlana Jauhenauna Kul-Sjalwerstawa |
| Is | Scientist |
| From | Belarus |
| Type | Science |
| Gender | female |
| Birth | 20 September 1959, Grodno |
| Age: | 60 years |
Святлана Яўгенаўна Куль-Сяльверстава (нар. 20 верасня 1959, Гродна) — беларускі гісторык і літаратар. Доктар гістарычных навук (2000).
Біяграфічныя звесткі
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (1981), навучалася ў аспірантуры ім (1984—1988). Дацэнт (1994).
У 1981—1983 годзе працавала школьным настаўнікам. З 1983 года працуе ў ГрДУ. Выкладчык (1989), дацэнт кафедры гісторыі БССР (1992—1996). Дактарант БДУ (1996—1999). У 2000 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Культура Нового времени на белорусских землях во второй половине XVIII — первой четверти XIX вв» (навуковы кансультант: д.г.н, праф. П. І. Брыгадзін).
З 1999 года загадчык навукова-даследчай лабараторыі праблем рэгіянальнай культуры (у складзе лабараторыі — С. Токць, А. Смалянчук, Э. Мазько, С. Словік, С. Чувак), кіравала навуковымі праектамі і праграмамі вывучэння памежжа, гісторыі мяжы, вуснай гісторыі; была арганізатарам і кіраўніком навуковых экспедыцый і міжнародных летніх школ.
З 1999 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ. З 2013 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ і кафедры турыстыкі і рэкрэацыі Беластоцкай політэхнічнай акадэміі.
Правадзейны член Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі (2005), член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, каардынацыйнага савету па турызме Гродзенскага аблвыканкама.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
На фарміраванне гістарычнага светапогляду значна ўплывалі Б. Клейн, Я. Куль, А. Мальдзіс, Я. Мараш. У 1989 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Развитие культуры Белоруссии в первой половине XIX века (театральное и изобразительное исскуство)» (навуковы кіраўнік: д.г.н, праф. Я. Н. Мараш). Даследуе гісторыю культуры Беларусі, палеаграфію, краязнаўства, рэгіяналістыку. Аўтар навучальных дапаможнікаў «Беларуская палеаграфія» (1996), «Уводзіны ў беларускую палеаграфію» (2009).
Літаратурная творчасць
Аўтар паэтычнага зборніка «Вершы. Байкі. Паэмы» (2012).
Выбраная бібліяграфія
- Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова XVIII ст. — 1820-я гг.). — Мн., 2000.
- Kanał Augustowski: szlak wodny Euroregionu Niemen. — Augustów; Suwałki, 2000 (у сааўт.).
- Палітыка. Культура. Асоба. Нарысы па гісторыі культуры Беларусі. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2012.
- Беларускі час. Летазлічэнне ў Беларусі са старажытнасці да сучаснасці. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2014.
Зноскі
Літаратура
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы: біяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 500—501;
- Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия. — Минск: «Беларуская наука», 2007. — С. 339—340.
Спасылкі
- Многія даты беларускай гісторыі памылковыя — дасьледчыца летазьлічэньня прафэсар Куль-Сяльверстава // Радыё Свабода, 15 студзеня 2019
- Гісторыка Святлану Куль-Сяльверставу звальняюць з гродзенскага ўніверсітэту // news.tut.by, 16 снежня 2014