Pavel Prokofevitsj Rogovoy’s biography, net worth, fact, career, awards and life story

Intro академик АН БССР, Заслуженный деятель науки БССР, доктор сельскохозяйственных наук, профессор
Was Scientist 
From Russia 
Type Science 
Gender male
Birth 16 June 1895, Mogilev Governorate, Russian Empire
Death 28 December 1985, Minsk, Belarus
(aged 90 years)
Star sign Gemini

Павел Пракопавіч Рагаво́й (16 чэрвеня 1895—28 снежня 1985) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1943), прафесар (1943), акадэмік Акадэміі навук БССР (1953), заслужаны дзеяч навукі БССР (1949). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976).

Біяграфія

П. П. Рагавой нарадзіўся ў вёсцы Навілаўка Магілёўскай губерні (зараз у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў пачатковую школу і гарадское вучылішча, у 1915 годзе — настаўніцкую семінарыю. У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў армію і праходзіў службу ў Сібіры і Туркестане. Пасля дэмабілізацыі працаваў настаўнікам пачатковай школы ў вёсцы Рыскава Рагачоўскага павета Гомельскай губерні (сучасная вёска Рыскоў у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці). У 1918 годзе паступіў на сельскагаспадарчы факультэт Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, якую скончыў у 1923 годзе. З 1923 года П. П. Рагавой на пасадзе асістэнта кафедры глебазнаўства Беларускага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі ў Мінску, з 1925 года Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, адначасова вучоны сакратар камісіі глебава-геалагічнай камісіі ў Інстытуце беларускай культуры. У 1930—1941 гг. на пасадзе загадчыка кафедры глебазнаўства і геалогіі Гомельскага лесатэхнічнага інстытута, адначасова выкладае ў Інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі і ўзначальвае працы па глебазнаўстве ў Навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны лесатэхнічны інстытут быў эвакуіраваны ў Свярдлоўск, дзе П. П. Рагавой узначаліў кафедру глебазнаўства Уральскага лесатэхнічнага інстытута і абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Строение и водный режим почво-грунтов БССР и их роль в почвообразовании и плодородии почв». У 1944 годзе разам з інстытутам ён вяртаецца ў Мінск. У 1947 годзе П. П. Рагавой абраны членам-карэспандэнтам, у 1953 годзе акадэмікам Акадэміі навук БССР. У 1957—1964 гг. на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута глебазнаўства, у 1964—1973 гг. загадчык кафедрай глебазнаўства Беларускага тэхналагічнага інстытута.

П. П. Рагавой займаўся вывучэннем глеб на тэрыторыі БССР, працэсаў глебаўтварэння і іх уплыву на ўрадлівасць, водных рэжымаў глебагрунтоў. Прапанаваў прынцыпы класіфікацыі глеб дзярнова-падзолістых зон. Адзін са складальнікаў глебавай карты БССР. У час працы ў Свярдлоўску прымаў удзел у экспедыцыях па вывучэнню лясоў Сярэдняга Урала.

Пад кіраўніцтвам П. П. Рагавога абаронены больш за 30 кандыдацкіх дысертацый.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Сярод апублікаванага:

  • Глебазнаўства і глебы БССР, 2 выд. — Мн.: Дзяржвыд. Беларусі, 1935.
  • Почвы БССР — Мн.: Изд-во АН БССР, 1952.
  • Поймы рек Днепра, Сожа и Припяти (в пределах БССР) и их хозяйственное использование — Мн., 1957 (у сааўтарстве).
  • Водный режим почво-грунтов на территории Белоруссии — Мн.: Наука и техника, 1972.
  • Почвы Белорусской ССР — Мн.: Ураджай, 1974 (у сааўтарстве).

Узнагароды і прэміі

  • Ордэн Леніна (1953)
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1975)
  • 2 ордэны «Знак Пашаны» (1949, 1966)
  • Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
  • Дзяржаўная прэмія БССР (1976)
  • Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР

Памяць

У Мінску на доме № 17 па праспекту Незалежнасці, у якім жыў у 1960—1984 гадах П. П. Рагавой, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура

  • Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 612. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

  • Акадэмік РАГАВОЙ Павел Пракопавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі(руск.) 
  • Смяян М. І. Акадэмік АН Беларусі Павел Пракопавіч Рагавы (да 100-годдзя з дня нараджэння) // Весці акадэміі аграрных навук Беларусі, № 2, 1995.
  • Павел Прокофьевич Роговой(руск.)  // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі
  • Роговой, Павел Прокофьевич // Большая биографическая энциклопедия. — 2009.(руск.) 
You May Also Like