Pavel Evgenevitsj Loekomskiy’s biography, net worth, fact, career, awards and life story

Intro wetenschapper uit Keizerrijk Rusland (1899-1974)
Was Scientist 
From Russia 
Type Science 
Gender male
Birth 11 July 1899
Death 8 April 1974, Moscow
(aged 74 years)
Politics Communist Party of the Soviet Union

Павел Яўгенавіч Луко́мскі (11 (23) ліпеня 1899 — 8 красавіка 1974) — савецкі ўрач-тэрапеўт, кардыёлаг і педагог. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1963). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1967). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).

Біяграфія

П. Я. Лукомскі нарадзіўся ў мястэчку Сувораўскі штаб (у сучаснай Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1923—1926 гг. праходзіў ардынатуру, пасля яе застаўся на кафедры шпітальнай тэрапіі. У 1927 годзе асістэнт, потым кіраўнік кафедры факультэцкай тэрапіі і прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб, з 1943 г. прафесар. Да 1949 г. працаваў ў Чалябінскім медыцынскім ўніверсітэце. З 1949 г. загадчык кафедрай факультэцкай тэрапіі і адначасова галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя СССР. З 1953 г. П. Я. Лукомскі — загадчык кафедрай шпітальнай тэрапіі 2-га Маскоўскага медыцынскага інстытута (сучасны Расійскі нацыянальны даследчы медыцынскі інстытут імя М. І. Пірагова).

Памёр П. Я. Лукомскі 8 красавіка 1974 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

П. Я. Лукомскаму належаць працы па этыялогіі гіпертанічнай хваробы, атэрасклерозу і іншых сардэчна-сасудзістых захворванняў. Апублікаваў больш за 170 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфіі. Узначальваў Навуковы Савет па сардэчна-сасудзістым захворванням пры Прэзідыуме Акадэміі медыцынскіх навук СССР. З’яўляўся адным з арганізатараў і першым старшынёй Усесаюзнага кардыялагічнага таварыства, з 1966 года — галоўным рэдактарам часопіса «Кардыялогія».

Узнагароды і званні

  • Медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай працы
  • 2 ордэны Леніна
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • Дзяржаўная прэмія СССР 1969 г.
  • медалі
  • Заслужаны дзеяч навукі РСФСР
  • Ганаровы член навуковых кардыялагічных таварыстваў ГДР, ПНР, ЗША.

памяць

  • У горадзе Чалябінску мемарыяльная дошка на доме, у якім жыў П. Я. Лукомскі.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 365.

Спасылкі

Павел Яўгенавіч Лукомскі на сайце «Героі краіны»

  • Гісторыя кафедры шпітальнай тэрапіі № 1 Расійскага нацыянальнага даследчага медыцынскага інстытута імя М. І. Пірагова(руск.) 
  • Степанова А. Е. П. Е. Лукомский (К 100-летию со дня рождения) // Кардиология, 1999. — № 9. — С. 4—7.(руск.) 
You May Also Like