Larysa Tsitarenka’s biography, net worth, fact, career, awards and life story

Intro científica bielorrusa
A.K.A. Larisa Titarenko
Is Scientist 
From Belarus 
Type Science 
Gender female
Birth 11 March 1953, Minsk
Age: 67 years

Ларыса Рыгораўна Цітарэнка (нар. 11 сакавіка 1953, Мінск) — беларускі сацыёлаг і філосаф. Кандыдат філасофскіх навук, доктар сацыялагічных навук, прафесар.

Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975) па спецыяльнасці «філасофія». Кандыдат філасофскіх навук (1978), доктар сацыялагічных навук (1992). Прафесар БДУ (1995).

Спецыя­ліст у галіне сацыяльнай тэорыі і сучаснай заходняй сацыялогіі, а таксама сацыялогіі культуры, грамадскай думкі, сацыялогіі адука­цыі. Кірункі навуковых зацікаўленняў: гісторыя і тэорыя сацыялогіі; метадалогія навукі; сацыялогія моладзі; сацыялогія культуры; сацыялогія рэлігіі; гендэрная сацыялогія; сацыялогія горада; філасофія тэхнікі; футуралогія; сацыялогія адукацыі; грамадская думка; міждысцыплінарныя даследаванні.

Член Міжнароднай сацыялагічнай аса­цыяцыі (з 1982), Міжнароднага інстытута сацыялогіі (з 1996), Расійскай і Беларускай сацы­ялагічных асацыяцый., акадэмік Нью-Йоркскай акадэміі навук (1997), член Міжнароднай адукацыйнай супольнасці (2007) і інш.

Актыўны ўдзельнік міжнародных навуковых кангрэсаў па сацыяльных навуках. Стажыравалася ў вядучых заходніх даследчых цэнтрах, выкладала сацыялогію ў Польшчы, ЗША (у т.л. у Кар­нельскім і Гарвардскім ўніверсітэ­тах) і Заходняй Еўропе. Удзельнікам шэрагу міжнародных навукова-даследчых праектаў, іх каардынатарам і кіраўніком.

Аўтар і сааўтар больш за 400 навуковых прац, апублікаваных на васьмі мовах, у т.л. шэрагу манаграфій, каля дзесятка падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па са­цыялогіі. Мае адзін з самых высокіх рэйтынгаў цытавання сярод беларускіх грамадазнаўцаў.

  • Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005)
  • Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008)
  • Лаўрэат прэміі БДУ ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук імя У. І. Пічэты (2009)
  • Ганаровая грамата ВАК Рэспублікі Беларусь (2010)
  • Заслужаны работнік БДУ (2013)

Зноскі

Літаратура

  • Данілаў А. Прафесіянал найвышэйшага ўзроўню // «Універсітэі» № 4 (2086). 15 сак. 2013. — С. 3.
  • Титаренко Лариса Григорьевна // Республика Беларусь: энциклопедия. В 7 т. — Мн., 2008. — Т. 7. — С. 224.
  • Титаренко Лариса Григорьевна // Социологическая энциклопедия. — Мн., 2003 — С. 329.
  • Титаренко Лариса Григорьевна // Социология : энциклопедия. — Мн., 2003. — С. 1126—1127.
  • Титаренко Лариса Григорьевна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001: 80 год. — Мн., 2001. — С. 273.
  • Титаренко Лариса Григорьевна // Кафедре социологии БГУ — 20 лет, 1989—2009: сборник научных трудов. — Мн., 2009. — С. 122—123.
  • Цітарэнка Ларыса Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. — Мн., 2003. — Т. 17. — С. 119.
You May Also Like