| Intro | científica bielorrusa |
| A.K.A. | Yelena Elyashevich |
| Is | Scientist |
| From |
Belarus Russia |
| Type | Science |
| Gender | female |
| Birth | 23 September 1937, Pinsk |
| Age: | 82 years |
Алена Георгіеўна Эльяшэ́віч (нар. 23 верасня 1937, г. Пінск, Пінскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка, цяпер Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі вучоны ў галіне фармацэўтычных навук. Доктар фармацэўтычных навук, прафесар (1990).
Біяграфія
Скончыла ў 1959 годзе Днепрапятроўскі медыцынскі інстытут. З 1977 года ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З 1987 года ў Віцебскім медыцынскім універсітэце, загадчык кафедры. З 1996 года ў Мінскім тэхналагічным універсітэце. З 1997 года ў Беларускім медыцынскім універсітэце, адначасова з 2001 года член экспертнай камісіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі.
Навуковыя працы па фармацыі і гісторыі медыцыны.
Творы
- Фармацевту о деонтологии. Мн., 1982;
- Наставничество в аптечных учреждениях. Мн., 1985;
- Деонтология в работе провизора-инспектора. Мн., 1986.
Зноскі
Літаратура
- Эльяшэвіч Алена Георгіеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 472 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, |